42. Ад 2 да 15: Мая мама ў турме
Аўтарка з 2021 года працуе псіхолагам з палітычнымі
зняволеннымі і іх роднымі, у тым ліку дзецьмі. У кнізе прыведзены сабраныя падчас практыкі ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям'ю, а таксама сны, мары і казкі, якія яны напісалі, каб перажыць траўму.Як кажа сама аўтарка, мэтай было «паказаць свет, якім яго бачаць дзеці, прычым дзеці, якія вельмі рана мусілі зразумець, што гэты свет несправядлівы»Іх досвед параўноўваецца з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных ў савецкі час: у асобным раздзеле змешчаны ўспаміны сведкаў пра жаночы лагер АЛЖЫР. Таксама прыведзены рэкамендацыі аўтаркі, як і з якой мэтай выбудоўваць камунікацыю з дзецьмі на палітычныя тэмы.Вось, што напісала пра кнігу пісьменніца, нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч:'Калі вы хочаце даведацца пра тое, што адбываецца сёння ў Беларусі , прачытайце гэтую кнігу .Аўтар распытвае дзяцей, чые аповеды перакуляць вас у дзіўны свет, ён нашмат страшнейшы за дарослы, здавалася б, што ў гэтым свеце яшчэ ўсё мае быць створана з любові, а дзіця 7-10 гадоў — ужо ведае тое, што не па сілах нават даросламу сэрцу.Табе расказваюць, як нейкія людзі ў чорным палажылі тату на падлогу і білі патэльняй, як хлопчык доўга чакаў маму з турмы , а калі яна вярнулася, колькі дзён крычаў на яе. Плакаў і крычаў .Пра гэта вы не прачытаеце сярод навінаў у кампутары. Дзеці не даюць нам прызвычаіцца да вайны, да лукашызму. Знаходзяць для гэтага нейкія свае словы.Гэта бясстрашныя і сумленныя сведкі. Зроблена гэтая праца таленавіта і з сэрцам. Хочацца чытаць далей…'.'Гэта вельмі патрэбная кніга. Тэма, пра якую так мала гавораць, але якая расце штодзень побач з намі. Шчыра прызнаюся, гэта самыя страшныя казкі, якія я чытала'. Крысціна Дробыш, агучыла гэтую кнігу.Выдавецтва папяровай версіі - 'Gutenberg Publisher'Чытае: Крысціна Дробыш
Producer/Network
Вольга Вялічка
Estimated listeners
Guests
Sponsors
Apple Review
(ES) 1
Avg Length
13 mins